![]() Гэты закон шмат крытыкавалі прадстаўнікі грамадства і мовазнаўцы, якія не маглі паўплываць на ягоную распрацоўку.
Новыя правілы прадугледжваюць напісанне з вялікай літары назваў органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама пасадаў, званняў і тытулаў. Напрыклад, пасля прыняцця гэтага закона ў беларускай мове словы “прэзідэнт”, “прэм’ер-міністр”, “канстытуцыйны суд” будуць пісацца з вялікай літары. Апроч таго, прапануецца, напрыклад, пісаць слова “дзесяты” праз “я” – “дзясяты”. Новыя правілы пашыраюць прынцып “акання” у запазычаных словах, уносяцца таксама змены ў напісанне скарочаных слоў, спрашчаюцца правілы пераносу, пашыраецца напісанне літары “ў” і інш. |
НОВОСТИ / ニュース >