Вітаем Вас у Беларускай Супольнасці ў Японіі!
![]() Задачамі супольнасці з`яўляюцца па меры магчымасцяў падтрымка і дапамога суайчыннікам, пастаянна пражываючым альбо часова знаходзячымся ў Краіне Ўсходзячага Сонца, і таксама жадаючым пабываць у гэтай дзіўнай, маладаступнай для беларусаў краіне – Японіі. Далёкай і малавядомай для японцаў пакуль з`яўляецца і Беларусь. Жаданне запоўніць гэты прабел таксама заахвоціла да стварэння Беларускай Супольнасці ў Японіі.
На дадзеным сайце Вы знойдзеце інфармацыю аб агульных звестках, культуры, гісторыі, традыцыях і выдатных мясцінах Беларусі і Японіі, інфармацыю аб турызме, аб магчымасцях развіцця дзелавога супрацоўніцтва, наладжванні сувязяў і абмену вопытам беларускіх і японскіх арганізацый, аб магчымасцях вывучэння моў (беларускай, расейскай, японскай), даведаецеся сакрэты беларускай і японскай кухні, таксама знойдзеце навіны супольнасці і мноства карыснай, цікавай і пазнавальнай інфармацыі.
Перыядычна ў Токіё будуць арганізоўвацца сустрэчы на свежым паветры, так што ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць пазнаёміцца, пагутарыць на цікавячыя Вас тэмы, знайсці новых сяброў і проста добра правесці час.
Далучайцеся – і мы разам пойдзем шляхам, вядучым да збліжэння Беларусі і Японіі!
![]() 17 лiпеня 2009 г.
З павагай,
Каардынатар Беларускай Супольнасці ў Японii
Алена Грыцэнка |