БЕЛАРУСКАЯ МОВА ベラルーシ語

日時:201856日(日)13001430

会場:スラブ・ユーラシア研究センター4階小会議室(401

講師:ツァゲールニック・タッチャナ (教育学院博士課程)
清沢紫織 (スラブ・ユーラシア研究センター 学振特別研究員)

世話人:越野剛 (スラブ・ユーラシア研究センター)

問い合わせ:kiyosawa.shiorislav.hokudai.ac.jp (清沢)
*をアットマークに換えて送信してください。

 

事前申し込み不要/参加無料









2016.04.01
 
---------------------------

---------------------------

                
ベラルーシ語教室 Беларуская Гутарня  かたりば・らずもーば
 
7-га ліпеня 2013 года пры садзейнічанні Беларускай Супольнасці ў Японіі пачалi праводзiцца заняткі па беларускай мове ў Токіа "Беларуская Гутарня かたり ば · らず も ー ば" для ўсіх жадаючых вывучаць або ўдасканальваць беларускую мову. Выкладчык: Таццяна Цагельнiк. Выкладчык і каардынатар японскіх навучэнцаў -  Сіёры Кіясава (清沢紫織).
 
       

                                                                                                             



 
БЕЛАРУСКАЯ МОВА? З задавальненнем!
 
Для замежных навучэнцаў
 
T.P. Рамза
 
 
Падручнiк для замежных навучэнцаў, а таксама ўсix тых, хто жадае павысiць узровень валодання беларускай моваю цi пачаць яе вывучэнне.
 
 
З электронным дадаткам (CD)
 
 
 
Белорусский язык. Для говорящих по-русски
Освещаются фонетика, орфография, морфология, синтаксис, стилистика белорусского языка. Особое внимание обращается на различия между белорусским и русским языками. Включены раздел, посвященный речевому этикету, идиоматические обороты, учебный русско-белорусский словарь.

Для широкого круга читателей, желающих повысить уровень знания белорусского языка или начать его изучение.
 
Объем страниц: 383
Год издания: 2008
 
 
СШЫТАК
 
для работ па беларускай мове
 
Гэты сшытак прызначаны не толькi для выканання класных i дамашнiх работ, ён з'яўляецца i дадатковым вучэбным дапаможнiкам, мiнi-даведнiкам па беларускай мове. У iм у сцicлым выглядзе асветлены тыя аспекты лексiкi, марфалогii i ciнтаксiсу, якiя выклiкаюць найбольшыя цяжкасцi пры вывучэннi роднай мовы.
  
  
 
 
 
    З гісторыі беларускага правапісу
 

    Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Унармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзінства арфаграфічных нормаў пісьмовай мовы ў значнай ступені забяспечваюць стабільнасць у сферы моўнай камунікацыі.

 

   Узгадаем першыя спробы ўпарадкавання беларускай арфаграфіі. У 1918 г. была выдадзена “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча, у якой фактычна ўпершыню былі сфармуляваны правілы беларускага правапісу. Яны і забяспечвалі адзінства новай беларускай літаратурнай мовы. Браніславу Тарашкевічу ўдалося спалучыць фанетычны і марфалагічны прынцыпы напісання. “Граматыка” адыграла выключна важную ролю ў пашырэнні беларускай мовы ва ўсіх сферах ужывання. Аднак у ёй заставалася даволі шмат спрэчных і нявырашаных пытанняў, якія датычыліся правапісу перш за ўсё слоў іншамоўнага паходжання.

 

    Моўная практыка выявіла гэтыя недахопы, і ў сярэдзіне 1920-х гг. паўстала пытанне аб рэформе беларускага правапісу. У 1926 г. адбылася акадэмічная канферэнцыя па праблемах беларускага правапісу. У яе рабоце ўзялі ўдзел вядомыя мовазнаўцы, пісьменнікі, настаўнікі беларускай мовы, замежныя лінгвісты. Пасля канферэнцыі была створана правапісная камісія, у склад якой увайшлі найбольш вядомыя і аўтарытэтныя лінгвісты таго часу, беларускія пісьменнікі. Многія палажэнні выпрацоўваліся ў выніку працяглых дыскусій і спрэчак. У 1930 годзе быў апублікаваны праект новага беларускага правапісу. Пасля яго абмеркавання і дапрацоўкі ў 1933 годзе была прынята Пастанова Савета Народных Камісараў ”Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу“.

 

    Правапіс у выніку рэформы 1933 г. істотна наблізіўся да фанетычнага ладу беларускай мовы, стаў больш сістэмным і ўпарадкаваным. Рэформа адмяніла мяккі знак для абазначэння асіміляцыйнай мяккасці зычных (сталі пісаць снег, звер замест сьнег, зьвер). Але рэформа правапісу 1933 г. таксама не вырашыла ўсіх праблем пісьмовай беларускай мовы. Работа па ўдасканаленні беларускага правапісу працягвалася.

 

    У 1959 г. былі выдадзены “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, падрыхтаваныя калектывам навуковых супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам акадэмікаў К.К.Атраховіча (Кандрата Крапівы) і П.Ф.Глебкі. У складанні “Правіл” прымалі ўдзел вядомыя вучоныя М.Г.Булахаў, П.М.Гапановіч, М.П.Лобан, М.Р.Суднік, П.П.Шуба. Частковыя змены правапісу, прынятыя ў 1957 г. і выдадзеныя ў 1959 г., не з’яўляліся рэформай, а ўдакладнялі і развівалі “Правапіс беларускай мовы”, выдадзены ў 1934 годзе. Арганізацыя і першыя крокі працы па ўдакладненні і ўдасканаленні правапісных нормаў беларускай мовы звязаны з імем Якуба Коласа, які на працягу некалькіх гадоў узначальваў арфаграфічную камісію і ўнёс вялікі ўклад у вырашэнне многіх прынцыпова важных пытанняў беларускага правапісу.

 

У канцы ХХ ст. зноў абвастрылася праблема беларускага правапісу.

 

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 1993 г. была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Камісія падрыхтавала і ў верасні 1994 г. апублікавала “Высновы па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы”. Было прызнана, што існуючыя правілы беларускага правапісу ў цэлым забяспечваюць функцыянаванне пісьмовай мовы ва ўсіх сферах выкарыстання і не патрабуюць кардынальных змен. Камісія рэкамендавала Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваць да выдання новую рэдакцыю “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, дзе б былі ўлічаны прапановы Дзяржаўнай камісіі, а таксама патрэбы сучаснай моўнай практыкі.

 

Навуковы калектыў у складзе дактароў філалагічных навук акадэміка А.І.Падлужнага, прафесараў А.Я.Міхневіча, М.С.Яўневіча, П.П.Шубы, кандыдата філалагічных навук А.А.Крывіцкага на працягу 1997–1998 гадоў падрыхтаваў праект новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

 

На завяршальным этапе падрыхтоўкі новай рэдакцыі “Правіл” і распрацоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 18 студзеня 2006 года Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь была створана рабочая група, якая пад навуковым кіраўніцтвам доктара філалагічных навук прафесара В.І.Іўчанкава і доктара філалагічных навук прафесара А.А.Лукашанца канчаткова дапрацавала “Правілы” з улікам заўваг і пажаданняў, што былі зроблены ў час іх неаднаразовага абмеркавання.

 

Увядзенне ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” садзейнічае стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае захаванне адзінага моўнага рэжыму ў адукацыйным працэсе і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што павышае прэстыж беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь.