Official
Website of the Republic of Belarus
News from Belarus in English
Государственный флаг Республики Беларусь
Государственный флаг Республики Беларусь является символом государственного суверенитета Республики Беларусь, представляет собой прямоугольное полотнище, состоящее из двух горизонтально расположенных цветных полос: верхней — красного цвета шириной в 2/3 и нижней — зеленого цвета в 1/3 ширины флага. Около древка вертикально расположен белорусский национальный орнамент красного цвета на белом поле, составляющий 1/9 длины флага. Отношение ширины флага к его длине — 1:2.
Красный цвет на флаге – из глубины веков, цвет победоносных штандартов грюнвальдской победы белорусских полков над крестоносцами, цвет знамен дивизий Красной Армии и белорусских партизанских бригад, освобождавших Беларусь от фашистских оккупантов и их прислужников.
Зеленый цвет – это цвет надежды, весны и возрождения, цвет лесов и полей. Белорусский орнамент – символ древней культуры народа, духовного богатства нации, единства ее песняров и творцов с народом.
Государственный герб Республики Беларусь
Является символом государственного суверенитета Республики Беларусь. Представляет собой зеленый контур Республики Беларусь в золотых лучах солнца над земным шаром. Сверху контура находится пятиконечная красная звезда. Герб обрамляет венок из золотых колосьев, переплетенных справа цветками клевера, слева — льна. Колосья обвиты красно-зеленой лентой, на которой снизу сделана надпись золотом: «Рэспублiка Беларусь». Нынешний Государственный герб республики – исторический символ приверженности народа Беларуси созидательному труду, его веры в торжество справедливости, достойного места в мировом
сообществе.
Государственный гимн Республики Беларусь / Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь / ベラルーシの国歌
Словы М.Клімковіча, У.Карызны
Музыка Н.Сакалоўскага
Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў — сіла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
У адпаведнасцi з артыкулам 19 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб i Дзяржаўны гiмн з`яўляюцца сiмваламi яе дзяржаўнага суверэнiтэту.
Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь была пастаўлена задача стварэння гiмна новай, незалежнай Беларусi. У якасцi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнт краiны зацвердзiў твор на музыку Н. Сакалоўскага i словы М. Клiмковiча, У. Карызны.
У новым Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь захавана музыка Н.Сакалоўскага, якая сiмвалiзуе пераемнасць гiстарычных традыцый беларускага народа, карыстаецца папулярнасцю i павагай у прадстаўнiкоў розных пакаленняў грамадзян краiны i па сваiх мастацкiх якасцях адпавядае ўсiм патрабаванням, прад`яўляемым да гiмнiчных твораў.
З прапанаваных варыянтаў тэкстаў гiмна на музыку Н. Сакалоўскага камiсiя i грамадскасць аддалi перавагу вершу М.Клiмковiча i У. Карызны. Захоўваючы адпаведнасць меладычным i рытмiчным асаблiвасцям музыкi Н. Сакалоўскага, гэты паэтычны твор у той жа час адлюстроўвае новыя палiтычныя, эканамiчныя i сацыяльныя ўмовы развiцця Рэспублiкi Беларусь як суверэннай, мiралюбiвай дзяржавы, падкрэслiвае патрыятызм i працавiтасць яе грамадзян, сяброўскiя адносiны памiж прадстаўнiкамi ўсiх нацыянальнасцей, якiя жывуць у нашай краiне.
Гэтым жа Указам Кiраўнiк дзяржавы зацвердзiў Палажэнне аб Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь, якое вызначае статус гiмна, умовы i правiлы яго выканання i выкарыстання.
Зацвярджэннем Дзяржаўнага гiмна завяршыўся працэс фармiравання дзяржаўнай сiмволiкi Рэспублiкi Беларусь.